BE RU EN

ЗША і КНДР правядуць нефармальныя перамовы

  • 18.01.2015, 18:38

Прадстаўнікі Паўночнай Карэі і ЗША ў нядзелю праводзяць у Сінгапуры неафіцыйныя перамовы аб пытанні пра паўночнакарэйскую ядзерную праграму.

Амерыканская дэлегацыя складаецца з былых высокапастаўленых чыноўнікаў і спецыялістаў у сферы КНДР. Дэлегацыю з Пхеньяна ўзначальвае галоўны прадстаўнік Паўночнай Карэі, які курыруе ядзернымі пытаннямі, Лі Юн Хо, паведамляе BBC.

Мэтай перамоваў было ўстанавіць кантакт паміж абодвума бакамі.

Паміж ЗША і Паўночнай Карэяй няма дыпламатычных стасункаў, але былыя амерыканскія чыноўнікі часам сустракаюцца з прадстаўнікамі КНДР у спробе вывесці з тупіка перамовы аб ядзернай праграме Пхеньяна.

Са слоў прадстаўнікоў ЗША, Паўночная Карэя звычайна прапануе такі нетрадыцыйны фармат перамоваў у выпадках, калі яна хоча прэзентаваць новую пазіцыю ў якім-небудзь пытанні, ці калі Пхеньян спрабуе ўдакладніць для сябе пазіцыю Вашынгтона.

На мінулым тыдні Пхеньян прапанаваў абвясціць часовы мараторый сваіх ядзерных выпрабаванняў у абмен на скасаванне супольных вайсковых вучэнняў ЗША і Паўднёвай Карэі. Гэтая прапанова была неадкладна адпрэчаная ЗША.

Апошнія навіны