BE RU EN

Прадстаўнік Ірыны Шэйк пацвердзіў яе раставанне з Раналду

  • 18.01.2015, 15:20

Знакаміты футбаліст і расейская мадэль сустракаліся больш за 4 гады.

Раян Браўн, які прадстаўляе інтарэсы расейскай мадэлі Ірыны Шэйк, пацвердзіў інфармацыю аб расставанні сваёй кліенткі з нападнікам мадрыдскага Рэала Крышціяну Раналду, піша «Корреспондент».

Партугальскі футбаліст і расейская мадэль пазнаёміліся ў 2010 годзе і сустракаліся больш за чатыры гады. Як паведамлялася раней, прычынай іх раставання стала нежаданне Шэйк прысутнічаць на юбілеі мамы партугальца.

Дадамо, што Шэйк не прысутнічала на цырымоніі ўручэння Залатога мяча - прэміі лепшаму футбалісту свету паводле вынікаў года, якая дасталася Раналду другі год запар. Раней расейка суправаджала 29-гадовага спартсмэна на ўсіх свецкіх мерапрыемствах.

Апошнія навіны