BE RU EN

Па ісламістам у Сірыі і Іраку нанесеныя 29 авіяўдараў

  • 17.01.2015, 20:24

Паведамляецца аб знішчэнні будынкаў, абсталявання, вайсковай тэхнікі і жывой сілы тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы».

ЗША ў кааліцыі з саюзнікамі за дзень нанеслі 29 авіяўдараў па пазіцыях баевікоў у Іраку і Сірыі, паведамляе "Лiга.нет" са спасылкай на Reuters.

Паводле звестак вайскоўцаў, у Іраку ўдары прыйшліся на раёны сямі гарадоў, у выніку знішчаныя некалькі аўтамабіляў, будынкаў і абсталяванне, якія належаць удзельнікам групоўкі.

У Сірыі авіяцыя саюзнікаў нанесла 11 авіяўдараў у раёне горада Кобань, знішчаныя танкавыя і баявыя пазіцыі тэрарыстаў.

Нагадаем, раней большасць французскіх парламентарыяў адобрылі працяг удзелу краіны ў авіяўдары па пазіцыях экстрэмісцкай групоўкі «Ісламская дзяржава» ў Сірыі і Іраку.

Апошнія навіны