BE RU EN

Навукоўцы паказалі, колькі ежы змяшчаецца ў шчоках у хамяка

  • 17.01.2015, 20:23

Для гэтага выкарыстоўвалі рэнтген-камеру.

З яе дапамогай навукоўцы паказалі, колькі ежы можа панесці хамяк за шчокамі ў рамках новага дакументальнага праекта BBC «Гадаванцы - дзікія сэрцам».

Перад хамяком паставілі міску, у якую паклалі цукаты і міндальныя арэшкі. Хамяк тут жа стаў набіваць свае шчокі ежай, каб забраць яе потым у свой дом.

Калі «бяздонная яма» запоўнілася, перад хамяком ляжала яшчэ адна фруктовая долька. Грызун не разгубіўся, а схапіў яе ў свае зубы і паспрабаваў прабрацца па вузкай трубе ў сваё жыллё.

Спачатку кавалачак цукату ніяк не жадаў праходзіць праз вузкую адтуліну, таму Хамяку прыйшлося памучыцца. Але упартасць і мэтанакіраванасць прагнага грызуна нарэшце далі вынік.

Апошнія навіны