BE RU EN

Махамед Алі пакінуў лякарню дзеля Дня нараджэння

  • 17.01.2015, 15:08

Легендарны баксёр выпісаны з лякарні, каб 17 студзеня адсвяткаваць свой 73-і дзень нараджэння дома.

Дзесяць дзён таму Махамед Алі пакінуў шпіталь у Луісвілі, дзе лячыўся ад цяжкай інфекцыі. Аднак спартоўцу зноў прыйшлося легчы ў клініку праз тую ж хваробу, піша «Спорт-экспрэс».

Пры гэтым прадстаўнік экс-чэмпіёна свету Боб Гунел адзначыў, што на гэты раз сітуацыя менш сур'ёзная і Алі разлічвае хутка пакінуць лякарню.

Нагадаем, што з 1984 года баксёр пакутуе на хваробу Паркінсана.

Апошнія навіны