BE RU EN

Заўтра ў Беларусі дажджы і мокры снег

  • 17.01.2015, 13:35

У Беларусі 18 студзеня чакаецца воблачнае з прасвятленнямі надвор'е.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Месцамі прагназуецца туман, слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер будзе няўстойлівы слабы да ўмеранага.

Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 3 градусаў, у дзённыя гадзіны чакаецца ад 0 да 5 градусаў вышэй за нуль.

Апошнія навіны