Джэфры Пает: РФ працягвае сцягваць тэхніку да мяжы з Украінай
- 17.01.2015, 13:20
Расея працягвае сцягваць танкі, бронетэхніку і артылерыю да мяжы.
На мяжы з Украінай колькасць расейскай тэхнікі працягвае павялічвацца, заявіў у суботу, амбасадар ЗША ва Украіне Джэфры Пает.
«Расея працягвае сцягваць да мяжы танкі, бронетэхніку, артылерыю і іншае вайсковае абсталяванне», - напісаў Пает у Twitter.
Напярэдадні сакратар РНБА Аляксандр Турчынаў заяўляў, што на акупаванай частцы Данбаса разгорнутыя вайсковыя групоўкі колькасцю больш за 36 тысяч чалавек, з іх 8,5 тысяч - вайскоўцы рэгулярных войскаў РФ.
Таксама, з ягоных слоў, уздоўж усходняй часткі расейска-ўкраінскай мяжы ў поўнай баявой гатоўнасці знаходзяцца амаль 52 тысячы расейскіх войскаў.