BE RU EN

Нямецкія спецслужбы асцерагаюцца тэрактаў у Берліне і Дрэздэне

  • 17.01.2015, 11:32

Нямецкія органы бяспекі атрымалі інфармацыю аб падрыхтоўцы радыкальнымі ісламістамі тэрактаў на тэрыторыі Нямеччыны.

У якасці магчымых мэтаў нападаў называюцца вакзалы ў Берліне і Дрэздэне.

Як паведамляе «Нямецкая хваля» са спасылкай на інтэрнэт-выданне Spiegel Online, адразу некалькі замежных спецслужбаў перадалі адпаведную інфармацыю сваім нямецкім калегам.

Акрамя таго, згодна з перахопленымі спецслужбамі звесткамі перапіскі некалькіх вядомых міжнародных джыхадзістаў, у гэтых колах абмяркоўваецца магчымасць правядзення тэракту падчас чарговай дэманстрацыі руху Pegida.

«Мы ўспрымаем звесткі аб магчымых тэрактах максімальна сур'ёзна», - цытуе выданне высокапастаўленага супрацоўніка службаў бяспекі.

Як адзначаецца ў паведамленні Spiegel Online, паліцыя будзе больш узмоцнена кантраляваць вакзалы ў буйных нямецкіх гарадах.

Міністэрства ўнутраных спраў Нямеччыны ў сваю чаргу адзначыла, што адпаведная інфармацыя паступае ў службы бяспекі ў «розных кірунках».

«Нямецкія службы бяспекі распачнуць усе неабходнае, каб забяспечыць дзейсную абарону насельніцтва», - цытуе агенцтва AFP кіраўніка МУС Нямеччыны Томаса дэ Мэз’ера (Thomas de Maiziere).

З ягоных слоў, «становішча сур'ёзнае, ёсць падставы для турботы і неабходнасць прыняць меры засцярогі, але няма падстаў для панікі і нагнятання страхаў».

Апошнія навіны