BE RU EN

Прэзідэнт Уругвая падвёз аўтастопніка

  • 17.01.2015, 11:28

Прэзідэнт Уругвая Хасэ Мухіку падвёз аўтастопніка на сваім аўто да прэзідэнцкага палаца.

Мужчына па імені Герхальд Акоста заявіў, што 5 студзеня лавіў азтамабіль на дарозе на паўднёва-захадзе краіны. З ягоных слоў, міма яго праехала каля 30 аўтамабіляў, калі спыніўся мінівэн, паведамляе Gazeta.ru са спасылкай на El Observador.

«Кіроўца аўтамабіля сказаў, што зможа мяне давезці толькі да прэзідэнцкага палаца», - распавёў аўтастопнік.

З ягоных слоў, ён не адразу пазнаў мужчыну і жанчыну, якія сядзелі ўнутры аўтамабіля.

«Пасля таго, як я сеў у машыну, я падумаў, што я іх ведаю», - заявіў Акоста, кажучы аб першай лэдзі Лусіі Тапаланскі.

Ён падкрэсліў, што толькі пасля заканчэння паездкі пазнаў прэзідэнта Уругвая Хасэ Мухіку.

«Я не мог паверыць, што прэзідэнт падвёз мяне», - сказаў на заканчэнне мужчына.

Фота: Reuters

Апошнія навіны