BE RU EN

Адток капіталу з Расеі дасягнуў рэкорднага ўзроўню

  • 17.01.2015, 10:02

Паводле ацэнкі Цэнтрабанка РФ, адток капіталу з Расеі ў 2014 годзе склаў 151,5 мільярда даляраў.

Адток капіталу з Расеі ў 2014 годзе дасягнуў рэкорднага ўзроўню за апошнія 20 гадоў - за ўвесь час публікацыі статыстыкі Цэнтрабанка РФ што да гэтага паказчыку.

Як паведаміла агенцтва ТАСС, паводле папярэдняй ацэнкі рэгулятара ў мінулым годзе з Расеі выведзена 151,5 мільярда даляраў. Што фактычна ў два з паловай разы больш (61 мільярд даляраў), чым годам раней.

Экспэрты ўважаюць за асноўную прычыну ўцёкаў капіталу - заходнія санкцыі, якія закрылі для расейскіх кампаній міжнародныя фінансавыя рынкі і якія стварылі дэфіцыт валюты.

Як адзначае агенцтва Reuters, папярэдні рэкорд быў усталяваны падчас крызісу 2008 года, калі вываз капіталу з Расеі дасягнуў 133,6 мільярда даляраў.

Апошнія навіны