BE RU EN

WZ-orkiestra Змітра Вайцюшкевіча сыграе лепшае за 15 гадоў

  • 16.01.2015, 19:06

У рамках праекта «Жывы Тузін» гурт Змітра Вайцюшкевіча зладзіць юбілейны канцэрт у клубе «Піраты».

На рэдкім для гурта клубным канцэрце WZ-orkiestra выйдзе на сцэну поўным складам, піша «Наша Нiва».

Канцэрт пачнецца а 19-ай і прадоўжыцца недзе 2 гадзіны. Кошт квіткоў - 165 тысяч за танцпляцоўку і 215 тысяч за столік. Набыць квіткі онлайн.

Музыкі выканаюць творы з праектаў «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут», «Святы вечар», «Цацачная крама», «Паравiны году», «Апошні золак» і іншыя.

Апошнія навіны