BE RU EN

У сетцы абмяркоўваюць загадку тэлепартацыі сабакі ў Чылі (Відэа)

  • 16.01.2015, 18:06

У Чылі таямнічы сабака тэлепартаваўся проста на аўтамагістраль.

Ён, як быццам з паветра, з'явіўся на трасе, дзе адбываліся незаконныя аўтагонкі, піша The Mirror. Два аўтамабілі апантана імчаліся, калі сабака нечакана з'явіўся ніадкуль і шчасліва перабег дарогу, віляючы хвастом. Жывёла добра працуе на камеру, скача і танчыць, не разумеючы, як блізка было да смерці, паведамляе ТСН.

У мінулым месяцы відэа нелегальных аўтагонак і сабакі, які ўмее тэлепартавацца, распаўсюдзілася ў Паўднёвай Амерыцы. Але ўжо зараз ролік, які сабраў больш за адзін мільён праглядаў на YouTube, стаў вірусным і на тэрыторыі Еўропы.

Апошнія навіны