BE RU EN

Суд Вільні разглядае справу беларускага шпіёна

  • 16.01.2015, 16:51

Калегія Віленскага акруговага суда пачала разгляд крымінальнай справы, паводле якой грамадзянін Літвы абвінавачваецца ў шпіянажы на карысць Беларусі.

Нягледзячы на тое, што прадстаўнік Генеральнай пракуратуры Рэдас Савіцкас настойваў на закрытым падпарадкаванні судовага працэсу, суддзя Юргіта Мачонітэ заявіла, што пасяджэнні будуць адкрытымі - за выключэннем тых, на якіх будуць дапытваць трох сведкаў, піша ru.DELFI.lt.

Былы электрык кампаніі Oro navigacijos Рамуальд Ліпскі падазраецца ў тым, што таемна фатаграфаваў дакументы і закрытыя аб'екты і перадаваў інфармацыю супрацоўніку беларускай разведкі Сяргею Курленку.

Са слоў пракурора Савіцкаса, у Ліпскага шмат кантактаў у Беларусі і Расеі, ён часта ездзіў у гэтыя краіны. Падазраецца, што для Беларусі збіралася і была перададзеная інфармацыя аб літоўскім войску, яго частках, дзяржаўных прадпрыемствах, якія маюць стратэгічнае значэнне для нацыянальнай бяспекі Літвы, іх дзейнасці, аб'ектах і абсталяванні на іх.

Са слоў дырэктара Дэпартамента дзяржбяспекі (ДДБ) Гедыміна Грыны, аперацыя ў выкрыцці абвінавачанага доўжылася больш за тры гады. Грына не пракаментаваў, колькі звестак падазраваны паспеў перадаць Беларусі. Не выключаецца, што атрыманай інфармацыяй Беларусь дзялілася з Расеяй.

57-гадовы Рамуальд Ліпскі адмаўляе, што здрадзіў Літве, і сцвярджае, што стаў ахвярай правакацыі. Ён быў затрыманы прыкладна год таму, яму пагражае пазбаўленне волі да 15 гадоў.

Апошнія навіны