BE RU EN

У офісе Фонду Навальнага ідзе ператрус

  • 16.01.2015, 14:38

У офісе Фонду барацьбы з карупцыяй, заснаванага расейскім апазіцыянерам Аляксеем Навальным, праходзіць ператрус.

Пра гэта паведаміў кіраўнік арганізацыі Раман Рубанаў. "У ФБК ператрус, - напісаў ён у сваім акаўнце ў сетцы мікраблогаў "Твітэр". - Ва ўсіх супрацоўнікаў у офісе забралі тэлефоны, сувязі з імі няма. Інтэрнэт адключылі. У офіс нікога не пускаюць".

Раней Аляксей Навальны ў сваім мікраблогу паведаміў аб тым, што яго вязуць на допыт у СКР. У чацвер Навальны і ягоны адвакат заявілі, што апазіцыянера выклікаюць у Следчы камітэт Расеі "для дачы тлумачэнняў" з нагоды ўзначаленага ім Фонду барацьбы з карупцыяй.

Апошнія навіны