BE RU EN

У сувязі з нападамі ў Парыжы арыштаваныя 12 чалавек

  • 16.01.2015, 12:16

У Парыжы арыштаваныя 12 падазраваных у сувязі з нападамі на мінулым тыдні, ахвярамі якіх сталі 17 чалавек.

Да гэтага падазраваныя былі дапытаныя на прадмет магчымай "лагістычнай падтрымкі" арганізатарам нападаў, паведамляе BBC.

Паводле звестак крыніцы Франс прэс, некаторых арыштаваных падазраюць у тым, што яны даставалі зброю для арганізатараў нападаў.

Раней паліцыя правяла рэйды ў Парыжы і іншых гарадах.

На мінулым тыдні 17 чалавек загінулі ў Францыі ў выніку нападу экстрэмістаў на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo і кашэрны супермаркет у Парыжы.

Фота: AFP

Апошнія навіны