BE RU EN

Даляр сёння патаннеў да 14 880 рублёў

  • 16.01.2015, 11:49

Таргі на БВФБ у Менску 16 студзеня прынеслі наступныя вынікі.

Даляр сёння патаннеў на 80 рублёў да 14 880, піша «Наша Нiва».

Курс еўра знізіўся на 300 рублёў і склаў 17 320.

Нагадаем, што пазаўчора даляр дасягнуў максімальнага значэння – 15 010, а ўчора патаннеў (упершыню за 14 месяцаў) на 50 рублёў (14 960), а цяпер чарговае зніжэнне.

Расейскі рубель патаннеў на два рублі (учора рост беларускага склаў 1,5 рубля) да Br228.

Аднак нягледзячы на ўяўную стабілізацыю курсу, даляраў у абменніках у свабодным доступе дагэтуль не было. Каля банкаў стаяць чэргі жадаючых набыць даляры і еўра ў чаканні, калі хтосьці прадасць іх банку.

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны