BE RU EN

94-гадовы кіроўца зладзіў перапалох на аўтамыйцы ў Сакрамэнта (Відэа)

  • 16.01.2015, 11:44

Пажылы мужчына пераблытаў педалі газу і тормазу і на хуткасці праехаў праз аўтамыйку.

У мінулую пятніцу, 94-гадовы кіроўца на сваім аўтамабілі маркі Oldsmobile пераблытаў педалі газу і тормазу і на хуткасці праехаў праз аўтамыйку ў Сакрамэнта, піша av.by.

Уладальнікі аўтамыйкі пад назвай Quick Quack Car Wash размясціў відэазапіс інцыдэнту ў сетцы з наступным апісаннем:

«На шчасце, ніхто сур'ёзна не пацярпеў, калі кліент націснуў на газ замест тормазу і паляцеў праз аўтамыйку на высокай хуткасці. Звярніце ўвагу, што іншы кліент паспеў выехаць з «небяспечнай зоны» ўсяго за некалькі секунд да аварыі. Мы ганарымся прафесіяналізмам нашых супрацоўнікаў і хуткасцю іх рэакцыі. Аўтамыйка аднавіла працу ўсяго праз пару дзён пасля інцыдэнту».

Кіраўнік Quick Quack Car Wash Мітч Шывелі у інтэрв'ю для Fox News распавёў, што няўдачлівы кіроўца пакінуў пасля сябе стратаў на суму ў 100 000 даляраў, адзначыўшы аднак, што «ўсё можна паправіць і добра, што існуе такая рэч як страхоўка. Галоўнае, што не пацярпелі людзі».

Апошнія навіны