BE RU EN

З пятніцы ў Літве «ходзяць» толькі еўра

  • 16.01.2015, 11:38

Пятніца - першы дзень, калі ў Літве цыркулююць толькі еўра.

Большая частка літаў будзе знішчаная.

Паводле звестак Цэнтрабанка Літвы, цяпер у абароце амаль у паўтара разы больш еўра, чым літаў. Гандляры адзначаюць, што ўжо некаторы час частка жыхароў плацяць еўра, літоўскімі літамі ў апошнія дні расплачвалася блізу чвэрці жыхароў, піша ru.delfi.lt.

Са слоў прадстаўніка Цэнтрабанка Міндоўга Вількяліса, большая частка літаў і цэнтаў будзе знішчаная. Іншыя патрапяць у музеі і калекцыі. Банкноты здрабняюцца і адпраўляюцца на сметнік, а манеты дэфармуюцца і прадаюцца на металалом.

Цэнтрабанк нагадаў, што жыхары, не паспеўшыя абмяняць літы на еўра, могуць зрабіць гэта бязвыплатна ў некаторых паштовых аддзяленнях і крэдытных уніях да сакавіка. Частка камерцыйных банкаў бясплатна будзе абменьваць грошы да канца чэрвеня, іншыя - увесь год. Цэнтрабанк будзе мяняць грошы неабмежаваны час.

Апошнія навіны