BE RU EN

У Літву перакідваюць амерыканскую вайсковую тэхніку

  • 16.01.2015, 10:54

Сярод тэхнікі - розныя колавыя бронетранспарцёры Stryker, браняваныя пазадарожнікі HMMWV, грузавікі.

Брыгада механізаваных пяхотнікаў Літоўскага войска Geležinis Vilkas па чыгунцы перавозіць з Клайпедскага порта ў Руклу амерыканскую вайсковую тэхніку - розныя колавыя бронетранспарцёры Stryker, браняваныя пазадарожнікі HMMWV, грузавікі.

Гэтую тэхніку ў час вучэнняў у Літве будуць выкарыстоўваць літоўскія і амерыканскія вайскоўцы, якія знаходзяцца ў Рукле, піша ru.delfi.lt.

Новая змена амерыканскіх вайскоўцаў прыбыла з 2-га кавалерыйскага палка 3 дывізіі пяхоты ЗША, якая дыслакавалася ў Нямеччыне.

Вайскоўцы ЗША ў краінах Балтыі пазменна дыслакуюцца з вясны 2014 года ў рамках аперацыі Operation Atantic Resolve. Мэта гэтай аперацыі - паказаць саюзнікам ЗША, што NATO забяспечвае бяспеку ва Усходняй Еўропе перад тварам агрэсіўных дзеянняў Расеі на Украіне.

Апошнія навіны