BE RU EN

Рубінаў сышоў у адстаўку

  • 16.01.2015, 10:49

Кіраўнік верхняй «палаты» беларускага «парламента» датэрмінова склаў свае паўнамоцтвы.

- На жаль, здароўе не дазваляе мне больш працаваць на гэтай пасадзе. Мая праца звязана з частымі паездкамі, таму я прашу дазволу пакінуць гэты пост і прыняць пастанову аб датэрміновым складанні з сябе паўнамоцтваў і выхадзе ў адстаўку, - прыводзіць interfax.by словы Анатоля Рубінава ў пятніцу на паседжанні пазачарговай сесіі «савета рэспублікі».

Члены «савета рэспублікі» прагаласавалі за складанне з Рубінава паўнамоцтваў члена верхняй «палаты» беларускага «парламенту».

Нагадаем, Анатоль Рубінаў запомніўся беларусам, перш за ўсё, сваім творам «Ох, народ ты наш, народ, ох, народище!».

Апошнія навіны