BE RU EN

Лёсаванне Australian Open: спаборніцай Азаранкі ў першым крузе стала Стывенс

  • 16.01.2015, 10:46

Апаненткай беларускі Вікторыі Азаранкі (41 WTA) у першым крузе «Australian Open» стала амерыканка Слоан Стывенс (34 WTA).

У выпадку перамогі ў другім крузе тэнісістка пазмагаецца з Каралін Вазняцкі (8 WTA, Данія) або Тэйлар Таунсенд (100 WTA, ЗША), піша «Прессбол».

Першая ракетка свету Серэна Уільямс таксама трапіла ў адну чвэрць турнірнай сеткі з Вазняцкі і Азаранкай.

Апошнія навіны