BE RU EN

Элон Маск хоча пабудаваць трэк для звышгукавой перавозкі пасажыраў

  • 16.01.2015, 9:24

Трэк звяжа Сан-Францыска і Лос-Анжэлес.

Вядомы амерыканскі прадпрымальнік Элон Маск, заснавальнік кампаніі SpaceX і генеральны дырэктар Tesla Motors, мае намер пабудаваць трэк для звышгукавой перавозкі пасажыраў. Трэк будзе называцца Hyperloop (Гіперпятля), піша РБК.

«Будзем будаваць выпрабавальны трэк Hyperloop для кампаній і студэнцкіх каманд. Хутчэй за ўсё, у Тэхасе», - напісаў Маск на сваёй старонцы ў Twitter.

З ягоных ацэнак, для будаўніцтва трэка патрабуецца $6 млрд. Як паведамляе The Huffington Post, хуткасная транспартная сістэма звяжа Лос-Анджэлес і Сан-Францыска. Чакаецца, што трэк дазволіць пераадольваць гэтую адлегласць усяго за 35 хвілін. Плануецца, што пасажыры будуць перасоўвацца ў спецыяльных капсулах.

Апошнія навіны