BE RU EN

З кватэры актывіста «Еўрапейскай Беларусі» ў Варшаве скралі кампутары

  • 15.01.2015, 22:14

У Варшаве ўзламаная кватэра, дзе пражывае актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Зламыснікі вынеслі з кватэры два кампутары. Пры гэтым каштоўныя рэчы і грошы засталіся некранутымі.

На гэты адрас зарэгістраваны фонд «Еўрапейская Беларусь».

Паліцыя Варшавы праводзіць расследаванне.

Апошнія навіны