BE RU EN

Беларусь знізіла кошт віз для грамадзян ЗША і Вялікабрытаніі

  • 15.01.2015, 20:32

Таксама Беларусь спрасціла атрыманне віз для вучобы і ўезд для кіраўнікоў суб'ектаў гаспадарання.

МЗС Беларусі паведаміла БелТА, што знізіла кошт віз для наведвання краіны грамадзянамі ЗША і Вялікабрытаніі да ўзроўню, які вызначаны для большасці іншых краін.

Акрамя гэтага, Беларусь не спаганяе консульскі збор з амерыканцаў і ангельцаў, якія не дасягнулі 14 гадоў. Гэта некаторыя крокі ў лібералізацыі візавай палітыкі Беларусі.

Таксама цяпер можна атрымліваць дзелавыя і гуманітарныя візы для ўезду ў Беларусь у спрошчаным парадку на тэрмін да трох гадоў.

Апошнія навіны