BE RU EN

Баевікі абстрэльваюць данецкі аэрапорт з танкаў і сістэмы «Бураціна»

  • 15.01.2015, 17:40

Баевікі працягваюць абстрэл данецкага аэрапорта.

Паводле стану на 14.00 (мясцовы час), яны выкарыстоўваюць стралковую зброю, гранатамёты, танкі і рэактыўную артылерыю.

Як распавёў «Громадському» камбат 5-га асобнага батальёна «Правага сектара» з пазыўным «Чорны», баевікі таксама вядуць абстрэлы з сістэм «Град» і «Бураціна». Пры гэтым ён падкрэсліў, што абстрэлы не спыняюцца ўжо трэці дзень. Параненых за сёння ў батальёне няма.

З рэактыўных сістэм залпавага агню абстрэльваюцца таксама населеныя пункты каля аэрадрома - Пяскі і Аўдзееўка.

Апошнія навіны