BE RU EN

Нападнікам ФК «Менск» зацікавіліся ў «Бруге»

  • 15.01.2015, 17:15

Бельгійскі «Бруге» накіраваў у «Менск» запыт што да трансферу 17-гадовага нападніка Арцёма Васільева.

Футбаліста запрашаюць для праходжання медагляду і ўкладання кантракта. «Гараджане» разглядаюць гэтую прапанову, піша «Прессбол».

У мінулым сезоне Васільеў правёў за «Менск» 6 матчаў, у якіх забіў 1 мяч.

Апошнія навіны