BE RU EN

Швейцарскі франк узляцеў да даляра на 25 адсоткаў

  • 15.01.2015, 14:33

Швейцарскі франк імкліва ўмацаваўся да асноўных сусветных валют падчас таргоў на міжнародным рынку FOREX 15 студзеня.

Пра гэта паведамляе Bloomberg.

Да даляра франк вырас на 25 адсоткаў, а да еўра дадаў больш за 30 адсоткаў. Такі імклівы рост тлумачыцца пастановай ЦБ Швейцарыі, якая скасавала прывязку нацыянальнай валюты да еўра, піша Lenta.ru.

Гаворка ідзе пра граніцу, якая была ўсталяваная Цэнтрабанкам у 2011 годзе. Яна складала не менш за 1,2 франка за еўра. Тады гэта пастанова тлумачылася барацьбой з празмерным умацаваннем нацыянальнай валюты, якое было выкліканае прытокам спекулятыўнага капіталу на мясцовы рынак. Да гэтага еўра і франк практычна дасягнулі парытэту.

Сваю цяперашнюю пастанову ў ЦБ тлумачаць імклівым падзеннем еўра да даляра, праз якое франк таксама пачаў моцна зніжацца да амерыканскай валюты. Адначасова Цэнтрабанк наважыў перавесці трохмесячную стаўку ў цалкам адмоўную зону. Цяпер яна знаходзіцца ў дыяпазоне ад -0,25 да -1,25 адсотка.

Апошнія навіны