BE RU EN

Кніга Гінеса назвала гіганцкую бочку галоўным дасягненнем года

  • 15.01.2015, 14:00

Аўтары Кнігі рэкордаў Гінеса назвалі галоўнае дасягненне 2014 года.

Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце выдання. Перамога дасталася расейска-французскай камандзе, якая склала гіганцкую мазаіку з бутэлькавых коркаў у форме бочкі, піша Lenta.ru.

Кампазіцыя займае плошчу ў 150 квадратных метраў. Для яе стварэння спатрэбілася 285000 коркаў і 270 кілаграмаў клею. На мазаіцы, якая атрымала назву «Гіганцкая бочка», намаляваныя старажытнагрэцкія багі, віды Санкт-Пецярбурга і Бардо. Улетку 2014 гэтая праца была прадстаўленая на набярэжнай французскага горада ў рамках штогадовага фестывалю віна. Аўтарамі мазаікі сталі расеец Сяргей Сідараў і грамадзянка Францыі Эльвіра Газізава.

Галоўнае дасягненне года было вызначанае паводле вынікаў галасавання на сайце Кнігі рэкордаў Гінеса. Спачатку наведвальнікі сайта выбралі шэсць дасягненняў-фіналістаў. Акрамя «гіганцкай бочкі» ў іх лік увайшлі рэкорды, усталяваныя жыхарамі Партугаліі, ЗША і Японіі. Затым удзельнікі галасавання вызначылі пераможцу.

Апошнія навіны