BE RU EN

У Берасці мужчына з нажом уварваўся ў офіс інтэрнэт-правайдэра

  • 15.01.2015, 11:20

Ён пратэставаў супраць адключэння інтэрнэту за запазычанасць.

Пра гэта паведамляе прэс-служба інтэрнэт-правайдэра.

"14 студзеня прыкладна а 13-20 ў абаненцкі аддзел ТАА «ТВСАТ» уварваўся раз'юшаны мужчына з нажом. Незадаволены адключэннем за запазычанасць, ён пагражаў і размахваў халоднай зброяй перад тварам спецыяліста ў працы з кліентамі. Дзякуючы самаадданым дзеянням работнікаў офіса, зламыснік быў абясшкоджаны і перададзены супрацоўнікам міліцыі. У інтарэсах следства асоба нападніка не выдаецца», - гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны