BE RU EN

Кэмэран і Абама: Ціск на Расею будзе доўжыцца

  • 15.01.2015, 9:01

ЗША і Вялікабрытанія працягнуць ціск на Расею да ўрэгулявання крызісу ва Украіне.

Пра гэта гаворыцца ў сумесным артыкуле брытанскага прэм'ер-міністра Дэвіда Кэмэрана і амерыканскага прэзідэнта Барака Абамы, які быў апублікавана ў выданні Times, піша ZN.ua.

З іх слоў, яны «прадоўжаць кансалідаваныя дзеянні ў супрацьстаянні агрэсіі Расеі ва Украіне».

«Калі мы дазволім такім фундаментальным парушэнням міжнароднага права заставацца беспакаранымі, то пацерпім ад нестабільнасці, якая рушыць услед за гэтым, - сцвярджаюць Абама і Кэмэран - Мы накіравалі недвухсэнсоўны сігнал: міжнародная супольнасць не будзе падтрымліваць спробы Расеі дэстабілізаваць Украіну».

Сумесны артыкул з'явіўся напярэдадні візіту Кэмэрана ў ЗША, падчас якога ён таксама абмяркуе з Абамам пытанне кібербяспекі.

Апошнія навіны