BE RU EN

Фанаты перазапісалі «няўдалы» альбом Metallica

  • 14.01.2015, 21:05

Музыкі выклалі на Youtube гадзінны запіс выканання альбома «St. Anger» ў стылі «старой добрай» Metallica.

Праект #STANGER2015 арганізавалі музыкі з гуртоў «Grace The Skies» і «Adust». З дазволу праваўладальнікаў яны выканалі ўсе песні альбома «St. Anger» 2003 года на «звычайны» манер Metallica, паведамляе «Наша Ніва».

«Запісаны ў «турбулентны» час гісторыі гурта, альбом заўсёды выклікаў спрэчкі. Некаторых старых фанатаў спалохалі паніжаны строй гітар і сыры прадакшн», - тлумачаць музыкі ў апісанні да відэа. З іх слоў, іншых (у тым ліку выканаўцаў кавер-версій) запіс захапіў.

Апошні на сёння і не менш спрэчны альбом Metallica музыкі называюць выдатным.

Альбом «St. Anger» быў скарочаны на 15 хвілін, але змяшчае кожнае слова і кожны рыф арыгінала. Аўтары не дадалі ні аднаго сола, паколькі хацелі захаваць песні цалкам, толькі «прывесці ў парадак» спрэчны запіс.

У каментарах назіраецца толькі пазітыўная рэакцыя на запіс. «Калі б альбом гучаў так першапачаткова, ён лёгка ўвайшоў бы ў топ-3 альбомаў Metallica», - піша адзін з каментатараў. «Вы вярнулі справядлівасць з гэтым альбомам, з якім так жорстка абышліся», - піша іншы.

Гурт не шукае прыбытку ад запісу і не спрабуе любой цаной прадаваць альбом. Адзіны спосаб яго пачуць - праслухаць запіс на Youtube.

Апошнія навіны