BE RU EN

ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць КНДР

  • 14.01.2015, 18:00

Паўночную Карэю хочуць цалкам адрэзаць ад міжнароднай фінансавай сістэмы.

Злучаныя Штаты ўводзяць новыя санкцыі ў дачыненні да Паўночнай Карэі ў сувязі з кібератакай на Sony Pictures з мэтай канчаткова адрэзаць краіну ад міжнароднай фінансавай сістэмы, заявіў высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства фінансаў ЗША Дэніэл Глейзер, паведамляе Reuters.

На бягучы момант сотні замежных банкаў, у тым ліку буйныя крэдытныя арганізацыі Кітая, адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з КНДР, піша zn.ua.

"Мы можам уплываць на любую дзяржаўную ўстанову або чыноўніка КНДР, а таксама можам прымяніць санкцыі да любога, хто аказвае ім матэрыяльную падтрымку", - сказаў Глейзер, падкрэсліўшы, што дзеянні ЗША будуць нацэленыя супраць усіх фінансавых інстытутаў, якія "падтрымліваюць жорсткасць і небяспеку паўночнакарэйскага рэжыму".

Прадстаўнік Мінфіна прыстрашыў выкарыстоўваць усе меры, каб прымусіць КНДР выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязацельствы ў спыненні ядзернай праграмы.

2 студзеня прэзідэнт ЗША Барак Абама ўвёў новыя санкцый супраць Паўночнай Карэі ў адказ на кібератаку супраць кінакампаніі Sony Pictures. Раней ЗША ўжо ўвялі санкцыі супраць КНДР у адказ на паўночнакарэйскую ядзерную праграму.

Апошнія навіны