BE RU EN

Школьнікаў будуць тэставаць на псіхатропы

  • 14.01.2015, 16:43

Для правядзення тэставання трэба будзе абавязковая згода бацькоў або законных прадстаўнікоў дзіцяці.

Міністэрства аховы здароўя і міністэрства адукацыі Беларусі распрацавалі алгарытм псіхасацыяльнага тэставання навучэнцаў на прадмет ужывання імі псіхатропных сродкаў з наступным медыцынскім аглядам, паведамляе БелТА.

Галоўны нарколаг Міністэрства аховы здароўя Іван Канаразаў распавёў, што распрацаваныя методыкі даведзеныя на месцы. У кожнай навучальнай установе такія тэставанні будуць праходзіць па сваіх планах.

«Такім чынам мы спрабуем неяк рэалізаваць меры прафілактычнай накіраванасці», - падкрэсліў ён.

Апошнія навіны