BE RU EN

Першым намеснікам міністра юстыцыі Украіны прызначылі грамадзяніна Грузіі

  • 14.01.2015, 16:37

Намеснікам міністра юстыцыі Украіны прызначаны паплечнік экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі Гія Гецадзэ.

Пра гэта Саакашвілі паведаміў у сваім Facebook.

"Мой сябар Гія Гецадзэ быў прызначаны намеснікам міністра юстыцыі Украіны", - паведаміў Саакашвілі.

З ягоных слоў, у грузінскім урадзе Гецадзэ займаў высокія пасады і быў блізкім дарадцам экс-прэзідэнта, паведамляе «РБК-Україна».

Пазней міністр юстыцыі Павел Пятрэнка прадставіў Гецадзэ ў Кабінеце міністраў.

"Хачу вам прадставіць Гію Гецадзэ. Ён намінуецца на пасаду намесніка міністра юстыцыі. Гэта высакакласны спецыяліст, мае велізарны досвед працы ў сістэме дзяржаўнага кіравання Грузіі. Ён быў першым намеснікам міністра юстыцыі ў Грузіі, быў першым намеснікам міністра ўнутраных спраў Грузіі, быў чальцом канстытуцыйнай камісіі Грузіі. На сённяшні дзень ён з'яўляецца дэканам юрыдычнага факультэта Тбіліскага ўніверсітэта", - заявіў Пятрэнка на брыфінгу.

Міністр адзначыў, што прапаноўваў Гецадзэ ўсе пасады ад першага намесніка міністра.

"Гія агучыў сваю пазіцыю, што ён хоча займацца антыкарупцыйнай палітыкай і камітэтам рэформаў, а таксама кадравай камісіяй, якая стане новым механізмам набору кадраў у органы юстыцыі", - заявіў Пятрэнка.

Міністр дадаў, што Гецадзэ падаў дакумент на атрыманне ўкраінскага грамадзянства.

Акрамя таго, Пятрэнка прадставіў яшчэ аднаго грамадзяніна Грузіі, які стане кіраўніком ў Дзяржаўнай рэгістрацыйнай службы Украіны.

"Хачу прадставіць Джаба Эбанаідзэ. Ён быў кіраўніком Нацыянальнага агенцтва публічных рэестраў Грузіі, намеснікам міністра юстыцыі Грузіі, Нацыянальнага бюро выканання. Ён быў кіраўніком мытнай службы і ўкараняў падатковую рэформу ў Грузіі... Цяпер ён даў згоду атрымаць грамадзянства і перайсці на кіруючыя пасады ў сістэму Дзяржаўнай рэгістрацыйнай службы", - заявіў Пятрэнка.

Апошнія навіны