BE RU EN

Сувязь з дэпутатамі Дзярждумы ў Антарктыдзе адноўленая

  • 14.01.2015, 16:28

Сувязь з дэпутатамі Дзярждумы, якія адправіліся ў Антарктыду, што перапынілася прыкладна суткі таму, удалося аднавіць.

Пра гэта BBC паведаміла менеджар расейскага тураператара "Сем вяршыняў" Вольга Румянцава.

"Хачу адразу сказаць, што зваротная сувязь атрыманая. Узыходжанне працягваецца ў штатным парадку. У выпадку НС праходзіла б звычайная выратавальная аперацыя паводле амерыканскай страхоўкі з самалётам і мясцовымі гідамі", - заявіла Румянцава.

Раней памочнік дэпутата Дзярждума Аляксандра Сідзякіина, паведаміў, што ён і другі парламентарый, Алег Саўчанка, не выйшлі на сувязь з Антарктыды.

Сідзякін і Саўчанка накіроўваліся з трэніровачнага лагера да гары Вінсана ў суправаджэнні гіда, каб узняць на вяршыні сцягі Расеі, Татарстана і Валгаградскай вобласці.

Апошнія навіны