BE RU EN

Б'ёрк анансавала новы альбом

  • 14.01.2015, 14:45

Ісландская спявачка Б'ёрк анансавала выхад новага студыйнага альбома, які атрымаў назву Vulnicura.

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Facebook. Кружэлка выйдзе ў сакавіку наступнага года, яе трэк-ліст будзе ўключаць у сябе дзевяць кампазіцый, піша Lenta.ru.

«Дамы і спадары, я вельмі ганаруся, што абвяшчаю вам аб выхадзе майго новага альбома ў сакавіку. Спадзяюся, ён вам спадабаецца», - адзначыла спявачка ў сацыяльнай сетцы.

У тлумачэнні Б'ёрк дадала, што шэсць з дзевяці песень напісаны ёю самой, дзве - у суаўтарстве з венесуэльскім музычным прадзюсарам Arca, адна - сумесна з брытанскім музыкам і акторам Джонам Флінам.

Трэк-ліст пласцінкі выглядае так:

Stonemilker

Lionsong

History Of Touches

Black Lake

Family

Notget

Atom Dance

Mouth Mantra

Quicksand

Папярэдняя буйная праца Б'ёрк - альбом Biophilia - выходзіла ў 2011 годзе.

Б'ёрк пачала выступаць на сцэне з 1977 года. Першапачаткова вядомасць ёй прынесла супрацоўніцтва з альтэрнатыўным рок-гуртам The Sugarcubes. Сольную кар'еру спявачка пачала ў 1993 годзе. Тады выйшаў яе альбом Debut, пасля яго вакаліста запісала яшчэ шэсць кружэлак. У 2000 годзе яна знялася ў фільме Ларса фон Трыера «Танцуючая ў цемры», да якога стварыла ўсю музыку. Стужка была ўганараваная «Залатой пальмавай галінай» Канскага кінафестывалю. У скарбонцы Б'ёрк мноства музычных і кінематаграфічных узнагарод. Спявачка была 13 разоў намінаваная на «Грэмі» і двойчы - на «Залаты глобус».

Апошнія навіны