BE RU EN

Далю Грыбаўскайтэ ва Украіне назвалі чалавекам года

  • 14.01.2015, 10:30

Вышэйшая Акадэмічная Рада Украіны абвясціла прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ чалавекам года.

Гэты тытул у сферы грамадска-палітычнай дзейнасці на чале дзяржавы прысуджаны за цвёрдую і паслядоўную падтрымку незалежнасці Украіны, паведаміла агенцтва BNS са спасылкай на прэс-службу літоўскага прэзідэнта.

"Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ паслядоўна і настойліва на вышэйшым міжнародным узроўні абараняе інтарэсы Украіны, падтрымліваючы ўкраінскія дэмакратычныя памкненні. Яе голас гучыць таксама з самых уплывовых міжнародных трыбун, пацвярджаючы права нашай краіны быць роўнай сярод Еўрапейскіх дзяржаў", - цытуе адміністрацыя прэзідэнта ліст Вышэйшай Акадэмічнай Рады Украіны.

Тытулам чалавека года ганаруюцца дзеячы палітыкі, культуры, мастацтва за ўклад ва ўмацаванне незалежнасці краіны, падтрымку і любоў да Украіны, яе людзей, гісторыі і традыцый.

У Вышэйшую Акадэмічную Раду Украіны ўваходзяць выбітныя інтэлектуалы, грамадскія дзеячы, сябры акадэмічнай грамадскасці.

Апошнія навіны