BE RU EN

Дырэктар будаўнічай фірмы абакраў дзіцячую лякарню

  • 13.01.2015, 20:53

Генеральны дырэктар ТАА "Сервис Тек Компания" завалодаў грашовымі сродкамі Магілёўскай абласной дзіцячай лякарні.

Як паведамляе БелТА, Следчае ўпраўленне УСК Магілёўскай вобласці расследуе крымінальную справу ў дачыненні да былога генеральнага дырэктара ТАА "Сервис Тек Компания", які падазраецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 (махлярства, учыненае ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

Падазраваны, з'яўляючыся гендырэктарам будаўнічай арганізацыі, у чэрвені 2012 года ад імя сваёй кампаніі ў якасці генпадрадчыка выйграў тэндэр і заключыў з Магілёўскай абласной дзіцячай лякарняй дагавор на выкананне будаўніча-мантажных работ.

Падставай для прызнання ТАА " Сервис Тек Компании" пераможцам адкрытага конкурсу выбару генпадрадчыка сталі загадзя ілжывыя звесткі, пададзеныя гендырэктарам, аб наяўнасці ў фірме, якую ён узначальвае, дастатковай колькасці кваліфікаваных работнікаў і неабходнага будаўнічага абсталявання.

Выконваючы ўмовы дамовы, лякарня пералічыла на разліковы рахунак фірмы ў якасці авансу Br125 млн.

У цяперашні час праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні, канфіскаваныя неабходныя фінансавыя дакументы, якія старанна вывучаюцца спецыялістамі. Падазраваны 30-гадовы жыхар Быхава, неаднаразова раней судзімы за наўмысныя злачынствы, затрыманы.

У следства ёсць падставы меркаваць, што гэта не адзінкавы выпадак супрацьпраўнага дзеяння падазраванага.

Апошнія навіны