BE RU EN

У Менску на праспекце Незалежнасці сутыкнуліся пяць аўто

  • 13.01.2015, 18:00

Аварыя адбылася недзе ў 14:50 на выездзе з вуліцы Чырвоназвёзднай на праспект Незалежнасці.

Як мяркуецца, «Фольксваген» сутыкнуўся з «Роверам» на праспекце. «Немца» адкінула на «Мэрсэдэс», які рыхтаваўся выехаць з вуліцы Чырвоназвёзднай. У «Фольксваген» ззаду ўрэзаўся яшчэ адзін «Фольксваген». А «Ровер» сутыкнуўся яшчэ і з «Крайслерам», піша «Наша Нiва».

Пацярпелых няма. Аўтамабілі моцна не пашкоджаныя.

Апошнія навіны