BE RU EN

П'янага гульца ФК «Дынама-Менск» выгналі з нацыянальнай каманды

  • 13.01.2015, 15:59

Глеба Рассадкіна выгналі з нацыянальнай каманды і адправілі назад у клуб.

Пра гэта распавёў алігарх Юрый Чыж, які з'яўляецца ўладальнікам «Дынама-Менску», у інтэрв'ю «Трыбуне».

«Гулец быў выкліканы ў моладзевую зборную. У Літве яны, па-мойму, праводзілі спарынгі. На наступны дзень пасля матчу Рассадкін «у дровы». Яго, п'янага, выганяюць з нацыянальнай каманды і адпраўляюць у клуб…», - сказаў ён.

Моладзевая нацыянальная каманда Беларусі праводзіла ў Літве два таварыскія матчы 14 і 17 лістапада. У першай гульні перамогу атрымалі гаспадары - 1: 0, другая скончылася ўнічыю - 1: 1.

Апошнія навіны