BE RU EN

У Беларусі зноў блакуюць Хартыю

  • 13.01.2015, 11:22

Сёння з раніцы нашы чытачы сталі скардзіцца на блакаванне сайта.

Праблемы з доступам назіраюцца пры спробе зайсці на www.charter97.org праз мабільных аператараў Velcom, life:) і інтэрнэт-правайдэра TCM.

Імаверна, фільтраванне ўключана на каналах РУП «Нацыянальны цэнтр абмену трафікам», які з'яўляецца другім аператарам у краіне, што валодае ўласным каналам за межамі Беларусі.

Мы спрабуем пераналадзіць сайт і абысці блакаванне. Нашы наведвальнікі могуць скарыстацца інструкцыяй абыходу фільтра.

Апошнія навіны