BE RU EN

Першы арабскі «суперкар» каштуе $3,4 мільёна

  • 12.01.2015, 19:13

Адметная рыса Lykan Hypersport - наяўнасць 420 брыльянтаў у аздабленні фар.

У ААЭ пачаліся продажы суперкара Lykan Hypersport, пабудаванага кампаніяй W Motors. Базавы кошт аўтамабіля складае $3,4 мільёна, паведамляе Корреспондент.net са спасылкай на выданне Motorauthority.

Кузаў аўтамабіля створаны з ужываннем вугляроднага валакна. Аўтамабіль атрымаў 3,8-літровы рухавік магутнасцю 770 к.с. ад цюнінг-атэлье RUF, вядомага сваімі працамі над Porsche. Сілавы агрэгат працуе ў пары з каробкай пераключэння перадач з двума счапленнямі.

Паводле інфармацыі аўтавытворцы, мадэль разганяецца да 100 км/гадзіну за 2,8 секунды і здольная дасягаць максімальнай хуткасці ў 385 км/гадзіну.

Адметная рыса Lykan Hypersport - наяўнасць 420 брыльянтаў у аздабленні фар.

Адзначым, што мадэль убачыла свет у 2012 годзе. Аўтарам ідэі быў Ральф Дэба, кіраўнік кампаніі W Motors. Ён працаваў над стварэннем Lykan Hypersport у супрацоўніцтве з вядомай італійскай дызайн-студыяй StudioTorino і іншымі аўтаспецыялістамі.

Продажы стартавалі ў рамках аўтасалона Class Motors у Дубаі.

Апошнія навіны