BE RU EN

Беларускія ўлады рыхтуюцца да маштабнага распродажу

  • 12.01.2015, 18:20

Дзяржаўны камітэт маёмасці ўключыў у план прыватызацыі на 2015 год 57 дзяржпрадпрыемстваў агульным коштам $850 мільёнаў.

Пра гэта паведамляе ў панядзелак прэс-служба камітэта.

"Дзяржкаммаёмасці сфарміраваў пералік гаспадарчых таварыстваў, прапанаваных для правядзення ў 2015 годзе работ у прыватызацыі. У яго ўвайшлі 57 гаспадарчых таварыстваў на агульную суму амаль 850 мільёнаў даляраў", - гаворыцца ў паведамленні.

Азнаёміцца з пералікам прадпрыемстваў, якія прыватызуюцца, можна будзе ў лютым, пасля таго, як спіс узгодніць калегія Дзяржкаммаёмасці, паведамляе РІА "Новости".

Пералік сфарміраваны праз даручэнне ўрада, на падставе ўзгодненых прапаноў галіновых міністэрстваў, канцэрнаў і адпаведных аблвыканкамаў, Менскага гарвыканкама. У цяперашні час фарміруюцца ўмовы прыватызацыі кожнага з прадпрыемстваў.

Падрыхтаваны таксама план дзеянняў у прыватызацыі дзяржмаёмасці ў 2015 годзе. Цяпер ён узгадняецца з зацікаўленымі ведамствамі.

Апошнія навіны