BE RU EN

У Маскве даражэюць беларускія тавары

  • 12.01.2015, 14:57

Маскоўскія рытэйлеры беларускіх тавараў папярэджваюць спажыўцоў аб падвышэнні коштаў праз пераход на разлікі за прадукцыю, якая пастаўляецца ў далярах ЗША.

Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

У шэрагу маскоўскіх крам на ўваходных дзвярах і прылаўках вывешаныя інфармацыйныя лісты беларускіх пастаўшчыкоў, у якіх гаворыцца пра рост коштаў на іх прадукцыю з пачатку новага года.

Пастаўшчыкі падымаюць адпускныя кошты на прадукцыю кампаніі на 10-20%, матывуючы сваю пастанову тым, што міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі «ўсталёўвае кошты на экспартную прадукцыю (алей, сыр) у далярах ЗША.

Пры гэтым разлік за прадукцыю, што пастаўляецца, адбываецца ў расейскіх рублях паводле курса Нацыянальнага банка РБ.

Апошнія навіны