BE RU EN

Банкі спыняюць выдачу крэдытаў на жыллё

  • 12.01.2015, 14:26

Найбуйнейшыя беларускія банкі прыпынілі выдачу крэдытаў на нерухомасць.

Пра гэта паведамілі БелТА ў фінансавых установах.

«Белаграпрамбанк» прыпыніў выдачу крэдытаў на фінансаванне нерухомасці. У кол-цэнтры фінансавай установы запэўнілі, што прыпыненне выдачы крэдытаў на нерухомасць тычыцца толькі адкрыцця новых крэдытных ліній, выдача крэдытаў ва ўжо адкрытых лініях праводзіцца ў штатным рэжыме.

У іншых буйных беларускіх банках паведамілі, што крэдытаванне па ўсіх праграмах прыпыненае з 19 снежня 2014 года. Прынамсі, гаворка ідзе пра ААТ «Банк БелВЭБ», ААТ «Белінвестбанк» і ААТ «Белгазпрамбанк».

Крэдытаванне нерухомасці па-ранейшаму праводзяць у ААТ «БПС-Ашчадбанк». Аднак, як падкрэслілі ў кол-цэнтры, з сённяшняга дня адсоткавыя стаўкі такіх крэдытаў павялічаныя максімум да 60% гадавых.

Раней стала вядома, што крэдытаванне нерухомасці з 12 студзеня 2015 года прыпыніла ААТ «Беларусбанк». Інфармацыя пра гэта размешчаная на афіцыйным сайце фінансавай установы. Тлумачыць прычыны і каментаваць гэтую сітуацыю ў банку пакуль не сталі.

Апошнія навіны