BE RU EN

Інтэрпол абвясціў Януковіча ў вышук

  • 12.01.2015, 14:11

Інтэрпол абвясціў у вышук былога прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і ягонага сына.

Пра гэта ў сваім «Фэйсбуку» напісаў кіраўнік МУС Украіны Арсэн Авакаў.

«Сёння, праз некалькі месяцаў з моманту звароту ў сакавіку 2014 года, аргументацыі і падрыхтоўкі тлумачэнняў у Інтэрпол, паводле падрыхтаваных запытаў МУС, генпракуратуры Украіны і СБУ, спецыяльная камісія Інтэрпола прыняла пастанову», - напісаў кіраўнік МУС.

Акрамя таго, у вышук таксама абвешчаныя і іншыя прадстаўнікі папярэдняга ўрада Украіны.

«Абвешчаныя ў міжнародны вышук Інтэрпола (чырвоная картка - затрыманне для экстрадыцыі ва Украіну): Януковіч Віктар Фёдаравіч, Януковіч Аляксандр Віктаравіч, Азараў Мікалай Янавіч, Багатырова Раіса Васільеўна, Колабаў Ю. В. (экс-міністр фінансаў Украіны), Дзекан Г.Б. (Экс-кіраўнік Укртэлекама)», - напісаў Авакаў.

Раней паведамлялася, што Інтэрпол адмовіўся абвясціць былога прэзідэнта Віктара Януковіча ў вышук.

Фота: Reuters

Апошнія навіны