BE RU EN

Папа Рымскі адправіўся ў Азію з афіцыйным візітам

  • 12.01.2015, 12:46

Для пантыфіка гэта будзе другая паездка ў Азію за два гады на пасадзе кіраўніка каталіцкай царквы.

Цягам тыдня Папа Рымскі Францыск наведае Шры-Ланку, дзе затрымаецца на два дні, а затым Філіпіны, трэцюю па колькасці каталікоў краіну пасля Мексікі і Бразіліі, піша gordonua.com.

У панядзелак 12 студзеня, Папа Рымскі Францыск адправіўся ў другую паездку ў Азію за два гады на пасадзе кіраўніка каталіцкай царквы, паведамляе Financial Times.

Цягам тыдня 78-гадовы аргентынскі пантыфік наведае Шры-Ланку, дзе затрымаецца на два дні, а затым Філіпіны, трэцюю па колькасці каталікоў краіну пасля Мексікі і Бразіліі.

Францыск ў сваім традыцыйным пасланні Urbi et Orbi («Гораду і свету») згадаў сітуацыю ў Украіне. Ён адзначыў, што гэтыя «Каляды поўныя слёз», што льюцца на Блізкім Усходзе, у Афрыцы і ва Украіне.

Апошнія навіны