BE RU EN

Джордж Сорас прыбыў у Кіеў з «сакрэтным» візітам

  • 12.01.2015, 9:40

У Кіеў прыбыў мільярдэр Джордж Сорас.

Пра гэта паведамляе ТСН са спасылкай на свае крыніцы.

Прыезд Джордж Сораса анансавала на сваёй старонцы ў сацсетцы Ганна Гапко, старшыня камітэта ў замежных справах Вярхоўнай Рады. Разам з тым, журналісты паведамляюць, што ў панядзелак, 12 студзеня мільярдэр сустрэнецца з народнымі дэпутатамі Украіны.

Пры гэтым адзначаецца, што любыя звесткі аб знаходжанні Сораса ва Украіне трымаюць ў строгім сакрэце.

Фонд «Адраджэнне», які, імаверна, з'яўляецца арганізатарам візіту, не пацвярджае і не зняпраўджвае факту прыезду свайго заснавальніка.

Апошнія навіны