BE RU EN

Прэм'ер Албаніі прыйшоў на Марш адзінства з алоўкамі ў выглядзе сцяга Францыі

  • 11.01.2015, 21:36

Кіраўнік урада Албаніі Эдзі Рама ўзяў удзел у сённяшняй акцыі, якая прайшла ў Парыжы.

У кішэні яго пінжака журналісты заўважылі тры алоўкі сіняга, белага і чырвонага колераў, размешчаныя ў выглядзе сцяга Францыі. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў «Інстаграме» галоўны рэдактар радыёстанцыі «Эхо Москвы» Аляксей Венядзіктаў.

Аловак стаў сімвалам свабоды слова і салідарнасці з журналістамі Charlie Hebdo, забітымі ў рэдакцыі выдання ў Парыжы 7 студзеня.

Нагадаем, сёння ў Парыжы прайшоў Марш адзінства - шматтысячная акцыя супраць тэрарызму. У ёй бяруць удзел лідэры многіх краін ЕЗ.

Апошнія навіны