BE RU EN

Навукоўцы раяць змагацца з дэпрэсіяй ёгуртам

  • 11.01.2015, 21:14

Навукоўцы прыйшлі да высновы, што ёгурт з прабіётыкаміі дапаможа перамагчы дэпрэсію.

Спецыялісты з Оксфардскага ўніверсітэта правялі шэраг даследаванняў і высветлілі, што прадукты з прабіётыкамі пазітыўна ўплываюць на стан чалавека. З дапамогай ёгурта можна перамагчы дэпрэсію ды іншыя нервовыя разлады, піша runews24.ru.

Навукоўцы прыйшлі да гэтага, правёўшы экспэрымент з групай, якая складаецца з 45 чалавек ва ўзросце ад 18 да 45 гадоў. Падчас даследавання спецыялісты выявілі заканамернасць, пры моцных стрэсах найбольшыя страты атрымлівае стрававальная сістэма. Прабіётыкі, у сваю чаргу, дапамагаюць страўнікава-кішкаваму тракту нармальна функцыянаваць.

Навукоўцы адзначаюць, што прабіётыкі могуць служыць толькі дадаткам да асноўнага комплексу лячэння дэпрэсіі.

Апошнія навіны